У ВЫЯЗНЫМ СПІСЕ — 25 ФУТБАЛІСТАЎ
Сёння позна ўвечары наша каманда адправіцца на паядынак 1-га тура агульнага этапа Лігі канферэнцый-2024/25 з шатландскім "Хартсам". У восеньскай фазе еўракубкаў мінскае "Дынама" стартуе ў чацвер, 3 кастрычніка, у азербайджанскім Сумгаіце, на стадыёне імя Мехдзі Гусэйнзадэ.
Прамы рэйс з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" у Баку зойме каля трох з паловай гадзін, прычым потым сталічны горад пакідаць не прыйдзецца — каманда заселіцца ў атэль Marriott Bonvoy.
Трэнерскі штаб Вадзіма Скрыпчанкі ўключыў у выязны спіс 25 футбалістаў:
брамнікі — Арцём КАРАТАЙ, Фёдар ЛАПАВУХАЎ, Іван ШЫМАКОВІЧ;
абаронцы — Раман БЕГУНОЎ, Уладзіслаў КАЛІНІН, Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, Вадзім ПІГАС, Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, Дзяніс ПАЛЯКОЎ, РАІ, Аляксандр САЧЫЎКА;
паўабаронцы — Раймонд АДЭОЛА, Аміян БАНІ, Максім БУДЗЬКО, Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Глеб ЖЭРДЗЕЎ, Данііл КУЛІКОЎ, Джозэф АКОРА, Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ, Аляксандр СЯЛЯВА, Ігар ШКОЛІК;
нападнікі — Стэфан АЛЬФРЭД, ПЕДРА ІГАР, Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ.