"ТРЫ З ПАЛОВАЙ МЕСЯЦЫ БУДЗЕМ ЗНАХОДЗІЦЦА Ў ГУЛЬНЯВЫМ РЭЖЫМЕ"
Учора "бела-сінія" без групы футбалістаў, якія адправіліся ў зборныя, правялі першую трэніроўку на роднай зямлі пасля вяртання з паспяховай еўракубкавай кваліфікацыі.
Нашы хлопцы адпрацавалі на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама", а карэспандэнты клубнай прэс-службы скарысталі магчымасць задаць настаўніку Вадзіму СКРЫПЧАНКУ пытанні на актуальныя тэмы — аб эмоцыях па выніках лёсавання асноўнага этапа Лігі канферэнцый-2024/25, звышнасычаным календары матчаў на восеньскім адрэзку дыстанцыі, а таксама аб навічках.
Прыемнага прагляду!