"СМАРГОНЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 15 ВЕРАСНЯ Ў 15.00
Каманда Юрыя Малеева пасля еўракубкавай адлучкі вяртаецца да выступленняў у жаночым чэмпіянаце краіны-2024 — і ў межах 24-га тура ў нядзелю, 15 верасня, на выездзе праэкзаменуюць "Смаргонь".
Паядынак адбудзецца ў Гродна, на полі са штучным пакрыццём стадыёна ГАКЦАРа (вул. Камунальная, 3). Пачатак у 15.00.
Госці згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Іванам Палешчуком (Брэст), асістэнтамі якога стануць Арсеній Шымусік і Ўладзіслаў Стрэльскі (абодва — Асіповічы). Чацвёрты суддзя — Таццяна Данькоўская (Гродна). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
Назіраць за развіццём падзей анлайн можна дзякуючы трансляцыі на Youtube-канале WF Belarus.