РАМАН БЕГУНОЎ УЗНАГАРОДЗІЎ ЮНЫХ ФУТБАЛІСТАЎ І ФУТБАЛІСТАК
Сёння адбылося ўрачыстае закрыццё рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
На цырымоніі пабываў вопытны абаронца мінскага "Дынама" Раман БЕГУНОЎ, які прыняў удзел ва ўзнагароджанні тых, кто заняў месцы з 1-га па 3-е.
Адзначым, што ў гульнявым сезоне-2024 за права прадставіць свае рэгіёны ў фінальным раўндзе змагаліся каля 25000 чалавек з 1800 каманд — юнакі 2010-11, 2012-13, 2014-15 гадоў нараджэння, дзяўчаты 2013-15 гг.н.