РАІ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ДНЯПРОМ"
У панядзелак, 16 верасня, наша каманда ў межах 21-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне сустрэлася на сваім полі з "Дняпром". І аказалася мацнейшай за суперніка — 2:0.
Найлепшым гульцом паядынку ў складзе гаспадароў прызнаны абаронца РАІ, які перад самым перапынкам адкрыў лік класным стрэлам галавой метраў з 14.
Пасля фінальнага свістка 24-гадоваму бразільскаму легіянеру ўручылі традыцыйны для такіх намінацый прыз — вялікі мясны бокс ад Маладзечненскага мясакамбіната.