ПЕРШАЯ ЛІГА: ВЫЯЗНОЕ МОЛАДЗЕВАЕ "КЛАСІКА"
У сераду, 11 верасня, нашым рэзервістам належыць узяць курс на Барысаў, дзе на мясцовым стадыёне "Гарадскі" (вул. Гагарына, 46) адбудзецца паядынак з БАТЭ ў межах 24-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне.
Стартавы свісток прагучыць у 17.00. Уваход вольны.
Войска Дзмітрыя Лянцэвіча згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Гараюціным, асіставаць якому стануць Юрый Харужэнка і Іван Спургяш (усе — Мінск). Чацвёрты суддзя — Андрэй Кажэўка (Барысаў). Інспектар матчу — Ігар Крук (Маладзечна).
У жывым эфіры моладзевае "класіка" пакажа Youtube-канал АБФФ.