ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ МОЛАДЗЬ "ГАРНЯКОЎ"
Нашы рэзервісты адкрыюць гульнявую праграму на восеньскім адрэзку чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне на родным стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Супрацьстаянне 23-га тура з салігорскім "Шахцёрам-2" адбудзецца ў пятніцу, 6 верасня, і пачнецца ў 18.00.
Уваход вольны. Убачымся на трыбунах!
Войска Дзмітрыя Лянцэвіча зрабіла выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Жахоўскім, асіставаць якому стануць Ігар Харытонаў (абодва — Наваполацк) і Вячаслаў Бучкін (Полацк). Чацвёрты суддзя — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Валерый Вялічка (абодва — Мінск).
Жывая трансляцыя паядынку дасяжна на Youtube-канале АБФФ.