ПЕРАМОГА Ў СТАЛІЧНЫМ ДЭРБІ
Чэмпіянат Беларусі-2024
Перанесены матч 17-га тура
ДЫНАМА-МІНСК — МІНСК — 2:0 (1:0)
МІНСК. 24 верасня. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 19.30. 3350 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Шумілаў (Азярцо), А.Гусеў, М.Арабей (абодва — Мінск).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас, Паліцевіч (к), Палякоў, Раі, Кулікоў (Бані, 61), Калінін, Будзько (Школік, 82), Адэола (Педра Ігар, 46), Альфрэд (Мельнічэнка, 76), Падстрэлаў (Сачыўка, 76).
Запасныя: Шымаковіч, Акора, Сядзько, Жэрдзеў, Хвашчынскі.
МІНСК: Гутар (к), Дзіхціеўскі (Назаранка, 46), Жэўнераў, Зямко (Граковіч, 92+), Забелін, Васільеў, Пячура (Лебедзеў, 66), Міхаленка, Туманаў, Джыме (Сіманенка, 66), Малашэвіч (Бандарэнка, 84).
Запасныя: Сухарэнка, Мігдалёнак, Лапун, Крыўцоў, Лісаковіч.
ГАЛЫ: 1:0 — Альфрэд (10-г, пас — Кулікоў, са штрафнога). 2:0 — Падстрэлаў (57, пас — Педра Ігар).
На 85-й хвіліне Зямко не рэалізаваў пенальці (Лапавухаў парыраваў).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Міхаленка (79).