НАСТУПНЫ СУПЕРНІК — ХАРВАЦКАЯ "ЛАКАМАТЫВА"
Каманда мінскага "Дынама" U19 упэўнена пераадолела стартавы бар’ер у межах "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2024/25. Равеснікі з армянскага "Пюніка", нягледзячы на тое што абодва паядынкі праводзілі ў родных сценах, аказаліся пераможанымі — 2:4 і 1:2.
У 2-м раўндзе "бела-сінія" на чале з Дзмітрыем Лянцэвічам сустрэнуцца з харвацкай "Лакаматывай" U19 з Загрэба. Запланаваныя календаром гульнявыя дні — 23 кастрычніка і 6 лістапада.
Адзначым, што спачатку нашым хлопцам належыць пазмагацца на выездзе.