Наступны матч Дынама-Брэст 7 снежня (14:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ САСТУПІЛІ Ў РОДНЫХ СЦЕНАХ

6.09.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая ліга

Матч 23-га тура

ДЫНАМА-МІНСК-2 — ШАХЦЁР-2 (САЛІГОРСК) — 0:1 (0:1)
МІНСК. 6 верасня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 18.00. 150 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Жахоўскі, І.Харытонаў (абодва — Наваполацк), В.Бучкін (Полацк).
ДЫНАМА-МІНСК-2: Пятрашка, Ісачэнка (Адамовіч, 46), Каняхін, Туравец, Кролік (Сакалоўскі, 46), Дубовік, Жачко, Луцковіч (Ліцвін, 65), Міхайрын, Будзько (к), Васкабойнікаў (Аляксандраў, 30).
Запасныя: Фралоў, Іванюковіч.
ШАХЦЁР-2: Цуба, Смальцэр, Буланаў (Селіванаў, 88), Прыгодзіч (Новік, 46), Дубоўскі (к), Сцефановіч, Плакса (Басалыга, 55), Подбярэзны (Куроўскі, 46), Кукушкін, Бурко (Свірыдзенка, 46), Ярмоліч.
Запасныя: Гурыновіч, Гярасім, Цямчык, Зыль, Бародзін.
ГОЛ: 0:1 — Ярмоліч (1).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Плакса (52), Будзько (67), Аляксандраў (72), Жачко (92+), Цуба (94+).