НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ АДПРАВІЛІСЯ НА ЛІГУ ЧЭМПІЁНАЎ
"Дынама"-БДУФК пачало падарожжа, канцавым пунктам якога з’яўляецца харвацкі Асіек, дзе належыць змагацца ў межах кваліфікацыі жаночай Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Трэнерскі штаб Юрыя Малеева ўключыў у выязны спіс 19 футбалістак:
брамнікі — Ганна ЗАЛЁТАВА, Екацярына КАВАЛЬЧУК;
абаронцы — Дар’я ГАРШКОВА, Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, Арына СІТНІКАВА, Юлія СЛЯСАРЧЫК, Аліна ЧАРЛЁНАК;
паўабаронцы — Яна АРЦІШЭЎСКАЯ, Зарына КАПУСЦІНА, Вольга КАПЫША, Настасся КАВАЛЁВА, Настасся МАГЕР, Дар’я МАНЮКОВА, Ганна ПІЛІПЕНКА, Ганна САС, Лія ЦІХАМІРАВА, Аліна ХАРАШЧАК, Настасся ШУПО;
нападнік — Ганна СІНЯЎСКАЯ.
Наша каманда адправілася ў Вільнюс, адкуль заўтра раніцай транзітам праз Варшаву паляціць у Загрэб. Потым застанецца пераадолець амаль 300 км на аўтобусе да Асіека.
У сераду, 4 верасня, "бела-сінія" стартуюць у розыгрышы галоўнага еўракубка паядынкам з ірландскім "Пімаўнтам Юнайтэд".