МІКІТА ДЗЕМЧАНКА — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ГОМЕЛЕМ"
У чацвер, 12 верасня, "бела-сінія" паспяхова аддалі адзін з каляндарных далгоў у межах найвышэйшай лігі чэмпіянату краіны-2024 — у перанесеным паядынку 19-га тура ў родных сценах адолелі "Гомель" з лікам 2:0.
Найлепшым гульцом супрацьстаяння ў складзе мінскага "Дынама" быў прызнаны Мікіта ДЗЕМЧАНКА, які крэатыўна дзейнічаў у сярэдзіне поля ў спробах узламаць эшаланаваную абарону суперніка.
22-гадовы хаўбек атрымаў традыцыйны для пераможцаў гэтай намінацыі прыз — аб’ёмісты мясны бокс ад надзейнага партнёра нашага клуба Маладзечненскага мясакамбіната.