КВІТКІ НА МАТЧЫ З "МІНСКАМ" І "ІСЛАЧЧУ"

У гэтым месяцы "бела-сініх" чакае яшчэ пара дамашніх гульняў у межах айчыннага элітнага дывізіёна-2024. Абедзве пройдуць на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама".
У аўторак, 24 верасня, нашы хлопцы ў перанесеным паядынку 17-га тура пазмагаюцца з "Мінскам", які набраў сур’ёзны ход. Пачатак у 19.30.
У суботу, 28-га, належыць вызначаць мацнейшага з заўсёды няўступлівай "Іслаччу" ў сустрэчы 23-га тура. Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Спадзяемся на гарачую падтрымку любімай каманды!
Паступілі ў рэалізацыі квіткі коштам 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35 рублёў):
Пакупайце таксама ў любым з пунктаў продажу кампаніі Ticketpro па ўсёй краіне і ў фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Сектар актыўных заўзятараў гаспадароў поля (фанаты) — С23, для прыхільнікаў "Мінска" і "Іслачы" выдзелены В12 і В13.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна ПАПЯРЭДНЕ адправіць заяўку на fan@dinamo-minsk.by, а потым прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу, і паказаць права на іх атрыманне (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).