КВІТКІ НА МАТЧЫ З "ГОМЕЛЕМ" І "ДНЯПРОМ"
У хуткім часе наша каманда вернецца да спраў чэмпіянатных. Прычым пару першых матчаў на восеньскім адрэзку дыстанцыі правядзе ў родных сценах — на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама".
У чацвер, 12 верасня, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі пазмагаюцца з "Гомелем". Пачатак у 19.00.
У панядзелак, 16-га, адбудзецца паядынак з "Дняпром". Стартавы свісток прагучыць у 20.30.
Спадзяемся на выдатную падтрымку! Усе на трыбуны!
У раэлізацыю паступілі квіткі коштам 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35 рублёў):
Набывайце таксама ў любым з пунктаў продажу кампаніі Ticketpro па ўсёй краіне і ў фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Нагадваем пра магчымасць сэканоміць 30% — пры пакупцы квітковага пакета на чатыры дамашніх супрацьстаяння "бела-сініх" у верасні.
Сектар актыўных заўзятараў гаспадароў поля (фанаты) — С23, для прыхільнікаў "Гомеля" і "Дняпра" выдзелены В12 і В13.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна ПАПЯРЭДНЕ адправіць заяўку на fan@dinamo-minsk.by, а потым прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу, і паказаць права на іх атрыманне (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).