ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "МІНСКАМ"
Надзейны партнёр нашага клуба — Маладзечненскі мясакамбінат — працягвае ўзнагароджваць MVP па выніках кожнага дамашняга паядынку "бела-сініх".
Познім вечарам аўторка, 24 верасня, унушальны мясны бокс атрымаў брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які якасна правёў дэрбі супраць "Мінска" (2:0).
21-гадовы футбаліст некалькі разоў па-сапраўднаму выручыў, а самае галоўнае выратаванне прызапасіў на 85-ю хвіліну, калі парырываў пенальці.