ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА СЭЙВА 23-ГА ТУРА
У суботу, 28 верасня, наша каманда дзякуючы значнай актывізацыі пасля перапынку адолела "Іслач" (2:0) у межах чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
Адным з ключавых у паядынку аказаўся эпізод на 14-й хвіліне, калі Фёдар ЛАПАВУХАЎ гераічна выратаваў мінскае "Дынама" пасля ўдару суперніка галавой з убойнай адлегласці.
У выніку малады брамнік прызнаны Асацыяцыяй "Беларуская федэрацыя футбола" аўтарам найлепшага сэйва 23-га тура.