Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДЖОЗЭФ АКОРА — ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

3.09.2024

Шэрагі "бела-сініх" папоўніў нігерыйскі хаўбек Джозэф АКОРА.

Наш навабранец нарадзіўся 17 лютага 2001-га ў Лагасе. Выхаванец мясцовай акадэміі Yellow Rose Football Team (першы трэнер Дэніс Ілія).

Еўрапейскі этап кар’еры пачаў у 2019-м, калі далучыўся да моладзевага складу кіеўскага "Дынама". У тым ліку прыняў удзел у матчах Юнацкай лігі УЕФА-2019/20 з грэчаскім ПАОКам U19 і паўночнамакедонскай "Шкендыяй" U19.

У 2021-м падпісаў кантракт з "Гомелем", але за галоўную каманду так і не дэбютаваў.

У далейшым абараняў колеры "Алімпа-Доўгапруднага" (2021-22), "Ісціклола" (2023), у форме якога стаў чэмпіёнам Таджыкістана і двойчы выходзіў на поле ў межах азіяцкай Лігі чэмпіёнаў-2023/24 — супраць іранскага "Персеполіса" і "Аль-Насра" з Саудаўскай Аравіі.

У лютым 2024-га перабраўся ў ізраільскую "Бней Егуду" з Тэль-Авіва (Д2).

Джозэф, рады вітаць у мінскім "Дынама"!