"ДЫНАМА-МІНСК" U19: ЗАХАВАЦЬ ПЕРАВАГУ!
У нядзелю, 22 верасня, на ерэванскім Junior Sport Stadion вызначыцца ўладальнік пуцёўкі ў 2-і раўнд "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2024/25. Супрацьстаянне ў адказ каманд U19 мясцовага "Пюніка" і мінскага "Дынама" пачнецца ў 19.00 па беларускім часе.
Нагадаем, што ў гульні, якая адбылася пазаўчора, мацнейшымі аказаліся нашы хлопцы — 4:2.
Войска Дзмітрыя Лянцэвіча выйдзе на поле ў сініх майках і трусах (брамнік — зноў у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў са Швецыі на чале з Ёакімам Остлінгам, асістэнты — Робін Вілдэ і Андрэас Свенсан. Чацвёрты суддзя — Юра Мацесян. Інспектар матчу — Карэн Налбандзян (абодва — Арменія). Дэлегат УЕФА — Дарка Рамаўс (Сербія).
Трансляцыі паядынку зноў не будзе.