"ДЫНАМА-МІНСК" U19: ЗА ДВА ДНІ ДА СТАРТУ
У сераду, 18 верасня, наша каманда, якой кіруе Дзмітрый Лянцэвіч, адкрые гульнявую праграму ў межах Юнацкай лігі УЕФА-2024/25 — за пуцёўку ў 2-і раўнд "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" належыць змагацца з равеснікамі з армянскага "Пюніка".
Намінальна дамашні матч адбудзецца без гледачоў на полі суперніка — у Ерэване, на Junior Sport Stadion. Пачатак у 19.00 па беларускім часе.
Мінскія дынамаўцы апрануцца ў белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Фларыянам Латай, асістэнтамі якога стануць Элвіс Г’ёка і Таўлант Каса (усе — Албанія). Чацвёрты суддзя — Вардар Вардумян. Інспектар матчу — Геворг Аганісян (абодва — Арменія). Дэлегат УЕФА — Вахтанг Бзікадзэ (Грузія).
На жаль, трансляцыі паядынку не плануецца.