"ДЫНАМА-МІНСК" — "МІНСК": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
У аўторак, 24 верасня, Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" прыме сталічнае дэрбі — нашы хлопцы пазмагаюцца з "Мінскам" у перанесенай сустрэчы 17-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2024. Пачатак у 19.30.
Увазе заўзятараў — афіцыйная матчавая праграмка, падрыхтаваная клубнай прэс-службай. На 16 старонках апублікавана шмат статыстыкі, прадстаўленне "гараджан", склады супернікаў, постэр вопытнага абаронцы Аляксандра Сачыўкі.
Нагадваем, што набыццё папяровага варыянту праграмкі дазваляе прэтэндаваць на выйгрыш аднаго з трох прызоў паміж таймамі сённяшняга супрацьстаяння.