"ДЫНАМА-МІНСК" — "ІСЛАЧ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
У суботу, 28 верасня, "бела-сінія" правядуць заключнае перад стартам у восеньскай фазе Лігі канферэнцый-2024/25 супрацьстаянне — дамашняе з "Ислаччу" ў межах 23-га тура айчыннага топ-дывізіёна. Пачатак у 18.00.
Верым, што вялікая колькасць заўзятараў прыйдзе сёння ўвечары на Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" і падтрымае падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі ў паядынку з няўступлівым апанентам!
Пакуль жа час напоўніцца інфармацыйна — у дапамогу афіцыйная матчавая праграмка, падрыхтаваная клубнай прэс-службай. Унутры ўся важная статыстыка, склады каманд, прадстаўленне суперніка, постэр Вадзіма Пігаса.
Нагадваем, што набыццё папяровага варыянта праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сустрэчы.