"ДЫНАМА-МІНСК" — "ГОМЕЛЬ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
У чацвер, 12 верасня, наша каманда згуляе ў межах чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе пасля 70-дзённага перапынку — у родных сценах з "Гомелем" у перанесеным паядынку 19-га тура. Стартавы свісток на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прагучыць у 19.00.
Прапануем папярэдне азнаёміцца анлайн з афіцыйнай матчавай праграмкай, падрыхтаванай прэс-службай "бела-сініх". Унутры традыцыйна шмат цікавай інфармацыі: склады каманд, прадстаўленне суперніка, разнастайныя статыстычныя даныя.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў паміж таймамі супрацьстаяння.