Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "ГОМЕЛЬ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

10.09.2024

Пасля паўзы роўна ў дзесяць тыдняў наша каманда ўжо ў статусе ўладальніка пуцёўкі ў асноўны этап Лігі канферэнцый-2024/25 вяртаецца ў чэмпіянатную гонку — і ў чацвер, 12 верасня, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прыме няўступлівы "Гомель". Стартавы свісток у перанесеным паядынку 19-га тура прагучыць у 19.00.

Рады бачыць усіх на трыбунах!

КВІТКІ

Кошт — 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35). Набывайце:

- праз Ticketpro;

- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы;

- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00)

У дзень змагання квіткі можна купіць у касах стадыёна — з 12.00 да 20.00.

Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С23, для прыхільнікаў "Гомеля" выдзелены В12 і В13.

Увазе ўладальнікаў пашпарта заўзятара! Вазьміце яго з сабой і зафіксуйце візіт адмысловым штампам у фан-зоне — да пачатку і паміж таймамі. Астатнім жа раім абзавесціся карыснай карткай, якая дазваляе разлічваць на прызы за наведванне матчаў мінскага "Дынама" ў родных сценах.

НАДВОР'Е

Паслязаўтра ў цэнтры сталіцы будзе воблачна, прагназуюцца дажджы. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +17+19 градусаў.

ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ

Уваход на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку адкрыецца ў 17.30.

ФОРМА

Войска Вадзіма Скрыпчанкі згуляе ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Віктарам Шымусікам, асістэнты — Аляксей Вайцяшонак (абодва — Асіповічы) і Аляксандр Банцееў (Бабруйск). Чацвёрты суддзя — Іван Пугачоў (Смалявічы).

Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Жывы эфір супрацьстаяння запланаваны на тэлеканале "Беларусь 5".