"ДЫНАМА-МІНСК" — "ДНЕПР": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
"Бела-сінія" праз чатыры дні пасля перамогі над "Гомелем" (2:0) зноў выходзяць на чэмпіянатны бой — у родных сценах належыць змагацца з прадстаўніком іншага абласнога цэнтра магілёўскім "Дняпром". Стартавы свісток на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прагучыць у 20.30.
Прэс-служба нашага клуба падрыхтавала да матчу 21-га тура афіцыйную праграмку, якую напоўніла традыцыйна: шмат статыстыкі, знаёмства з супернікам, склады каманд, анонс выступлення мінскага "Дынама" U19 у Юнацкай лізе УЕФА-2024/25, а таксама яскравыя ілюстрацыі.
Пакупка папяровай версіі праграмкі дае мажлівасць прэтэндаваць на выйгрыш аднаго з трох прызоў у перапынку паядынку.