"ДЫНАМА-МІНСК" — "ДНЕПР": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Ужо ў панядзелак, 16 верасня, газон Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" прыме чарговы паядынак найвышэйшай лігі — наша каманда ў межах 21-га тура пазмагаецца з магілёўскім "Дняпром". Стартавы свісток прагучыць у 20.30.
Давайце з трыбун сваіх улюбёнцаў на станоўчы вынік!
КВІТКІ
Кошт — 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35). Набывайце:
- праз сэрвіс Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы;
- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень супрацьстаяння квіткі можна купіць у касах стадыёна — з 12.00 да 21.30.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С23, для прыхільнікаў "Дняпра" выдзелены В12 і В13.
Увазе ўладальнікаў пашпарта заўзятара! Вазьміце яго з сабой і адзначце візіт спецыяльным штампам у фан-зоне — да пачатку ці ў перапынку. Астатнім жа рэкамендуем абзавесціся карыснай карткай, якая дазваляе разлічваць на прызы на наведванне паядынкаў мінскага "Дынама" ў родных сценах.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў сэрцы сталіцы будзе ясна, без ападкаў — пры тэмпературы +17+19 градусаў.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Уваход на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку адкрыюць у 19.00.
ФОРМА
Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у жоўтым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Амін Кургхелі, памочнікі — Віктар і Андрэй Гецікавы (усе — Гомель). Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск).
Інспектар матчу — Алег Колб (Брэст).
Дэлегат АБФФ — Дзяніс Шамшуроў (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
За развіццём падзей у жывым эфіры сачыце на тэлеканале "Беларусь 5".