"ДЫНАМА"-БНТУ ВЫХОДЗІЦЬ НА ДЫСТАНЦЫЮ АБНОЎЛЕНЫМ
У выходныя стартуе 36-ы чэмпіянат Беларусі па міні-футболе ў найвышэйшай лізе.
У розыгрышы-2024/25 прыме ўдзел 12 каманд, у тым ліку прадстаўнік нашага клуба — "Дынама"-БНТУ, якое ўлетку перажыла значныя змяненні ў абоймы. Але менавіта такая філасофія "студэнтаў" — імкнуцца пастаянна адкрываць новыя імёны.
У стырна застаецца Дзмітрый Бароўскі, а ў межах 1-га тура належыць у суботу, 7 верасня, пазмагацца ў гасцях з землякамі з "Дарожніка".
Дарэчы, месца правядзення дамашніх сустрэч — спорткомплекс "Палітэхнік" па вул. Хмяльніцкага, 9.
Падпісвайцеся на афіцыйныя акаўнты футзальных "бела-сініх":
- у Instagram
- ва "ЎКантакце"
Сачыць за анонсамі матчаў і вынікамі можна на сайце БАМФ.