"ДЫНАМА"-БДУФК — "СПАРТАК": 7 ВЕРАСНЯ Ў 12.00
У суботу, 7 верасня, падначаленых Юрыя Малеева чакае паядынак за 3-е месца ў межах падгрупы 9 стартавага раўнда жаночай Лігі чэмпіёнаў-2024/25 — са славацкім "Спартаком" з Міявы. Суперніцы вызначаць пераможцу ў харвацкім Асіеку, на стадыёне "Градскі Врт". Пачатак у 12.00 па беларускім часе.
Турнірнага значэння гульня не мае, тым не менш футбалісткі "Дынама"-БДУФК прыкладуць максімум намаганняў, каб узяць верх і ўзняць эмацыйны фон перад вяртаннем на радзіму.
Нашы дзяўчаты апрануцца ў белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Нана Андэрсан, памочнікі — Сідсель Расмусан (абедзве — Данія) і Даспойна Дэмастэнус. Чацвёрты — Зоя Стаўру (абедзве — Кіпр). Інспектар матчу — Нэлі Сцепанян (Арменія). Дэлегат УЕФА — Тэадора Марыну (Грэцыя).