"ДЫНАМА"-БДУФК — "ПІМАЎНТ ЮНАЙТЭД": 4 ВЕРАСНЯ Ў 12.00
У сераду, 4 верасня, наймацнейшаму цягам папярэдніх чатырох гадоў жаночаму клубу нашай краіны належыць адкрыць еўракубкавы фронт — паядынкі 9-й падгрупы стартавага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25 адбудуцца ў харвацкім Асіеку, на стадыёне "Градскі Врт".
У паўфінале "Дынама"-БДУФК пазмагаецца з ірландскім "Пімаўнтам Юнайтэд", які таксама чатыры разы заваёўвала галоўны нацыянальны тытул. Пачатак у 12.00 па беларускім часе.
Падначаленыя Юрыя Малеева выйдуць на поле ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Суперніц рассудзіць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Цяша Міся, памочнікі — Сладзяна Ёвішыч (абедзве — Славенія) і Наргіс Магаў. Чацвёрты — Эльвіра Нурмустафіна (абедзве — Казахстан). Інспектар матчу — Лілах Асулін (Ізраіль). Дэлегат УЕФА — Тэадора Марыну (Грэцыя).
Інфармацыі па трансляцыі супрацьстаяння пакуль няма.