ДАМАШНІМ СТАНЕ СТАДЫЁН У СУМГАІЦЕ
Пасля завяршэння ўсіх неабходных узгадненняў ФК "Дынама-Мінск" можа афіцыйна пацвердзіць, што месцам правядзення дамашніх матчаў "бела-сініх" у агульным этапе Лігі канферэнцый-2024/25 стане стадыён імя Мехдзі Гусэйнзадэ ў азербайджанскім Сумгаіце.
Там падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі сустрэнуцца з шатландскім "Хартсам" (3 кастрычніка, пачатак у 19.45 па беларускім часе), дацкім "Капенгагенам" (28 лістапада, 20.45) і паўночнаірландскім "Ларнам" (12 снежня, 20.45).
Адзначым, што гэтыя паядынкі пройдуць без гледачоў.
Фота: sumqayitxeber.com