АРЦЁМ КАРАТАЙ ЗГУЛЯЎ ЗА МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2003 год нараджэння, правяла першы з двух кантрольных паядынкаў на Кіпры — з мясцовымі равеснікамі. І саступіла з лікам 1:2.
Увесь матч адгуляў брамнік мінскага "Дынама" Арцём КАРАТАЙ.
Яшчэ адзін спарынг чакае беларусаў у аўторак, 10 верасня, — супраць моладзевай зборнай Славакіі.
Фота: прэс-служба АБФФ