АМІЯН БАНІ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ІСЛАЧЧУ"
"Бела-сінія" паспяхова завяршылі вераснёўскі адрэзак дыстанцыі чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе — у родных сценах у межах 23-га тура адолелі "Іслач" (2:0).
Па сканчэнні паядынку MVP у складзе нашай каманды атрымаў традыцыйны прыз — мясны бокс ад Маладзечненскага мясакамбіната, надзейнага партнёра мінскага "Дынама".
Узнагароду заслужана ўручылі івуарыйскаму паўабаронцу Аміяну БАНІ, які аформіў дубль трапнымі стрэламі на 51-й і 89-й хвілінах.