АМІЯН БАНІ — MVP 23-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла найлепшага гульца па выніках 23-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2024.
Пераможцам намінацыі стаў івуарыйскі паўабаронца мінскага "Дынама" Аміян БАНІ.
21-гадовы гулец вельмі карысна дзейнічаў у дамашнім паядынку з "Іслаччу" (2:0), да таго ж забіў абодва мячы магутнымі стрэламі з-за межаў штрафной пляцоўкі.