АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — WINLINE-ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" У ЖНІЎНІ
Завершана галасаванне па вызначэнні найлепшага футбаліста мінскага "Дынама" ў заключным летнім месяцы.
Другі раз у сезоне (раней — па выніках мая) пераможцам аказаўся Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, які атрымае спецыяльны прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
На гэтым адрэзку дыстанцыі вопытны абаронца цалкам адпрацаваў усе чатыры паядынкі кваліфікацыі Лігі Еўропы-2024/25 плюс адкрыў лік у намінальна дамашняй сустрэчы з гібралтарскім "Лінкальнам".
У апытанцы, арганізаванай у афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце", паўдзельнічала 494 чалавекі. На карысць Гаўрыловіча выказалася выказалася 234 (47,37%). Следам размясціліся Фёдар Лапавухаў — 172 (34,82%), Мікіта Дземчанка — 36 (7,29%), Раі — 34 (6,88%) и Стэфан Альфрэд — 18 (3,64%).