Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДОЛЕЛІ UNIXLABS

5.09.2024

"Бела-сінія" правялі трэніровачную гульню з прадстаўніком трэцяга па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2024.

У матчы не ўдзельнічала група футбалістаў, якія адправіліся ў сборныя.

ДЫНАМА-МІНСК — UNIXLABS (МІНСК) — 10:0
ДЫНАМА-МІНСК: Фралоў (Ярашэвіч, 46), Пігас, Бегуноў (Акора, 70), Сачыўка (к) (Падстрэлаў, 60), Міхайрын (Раі, 46), Школік, Бані, Дземчанка (Жэрдзеў, 46), Сядзько (Педра Ігар, 65), Хвашчынскі (Альфрэд, 65), Адэола.
ГАЛЫ: 1:0 — Сядзько (12, з пенальці за фол супраць Сядзько). 2:0 — Адэола (17, пас — Сядзько). 3:0 — Хвашчынскі (38, пас — Школік). 4:0 — Хвашчынскі (55, пас — Адэола). 5:0 — Педра Ігар (67, пас — Жэрдзеў). 6:0 — Альфрэд (70). 7:0 — Жэрдзеў (74, пас — Альфрэд). 8:0 — Адэола (76, пас — Школік). 9:0 — Школік (87, пас — Жэрдзеў). 10:0 — Педра Ігар (89, пас — Жэрдзеў).