АБОДВА ПАЯДЫНКІ ЮНАЦКАЙ ЛІГІ УЕФА ЗГУЛЯЕМ У ЕРЭВАНЕ
Шэсць дзён застаецца да старту каманды мінскага "Дынама" U19 на кантынентальнай арэне.
Нагадаем, што супернікам падначаленых Дзмітрыя Лянцэвіча па 1-м раўндзе Юнацкай лігі УЕФА-2024/25 стануць равеснікі з армянскага "Пюніка".
Абодва матчы адбудуцца ў Ерэване, на Junior Sport Stadion, — 18 і 22 верасня — і пачнуцца ў 20.00 па мясцовым часе (19.00 па беларускім).
У сувязі з гэтым дамашні паядынак моладзі "бела-сініх" супраць гомельскага "Лакаматыва" ў межах 25-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў першай лізе перанесены на больш позні тэрмін.