ЗМЯНЕННІ Ў ТРЭНЕРСКІМ І МЕДЫЦЫНСКІМ ШТАБАХ
"Бела-сінія" цягам двух тыдняў займаюцца на базе стадыёна "Дынама-Юні".
Час паведаміць аб змяненнях, якія адбыліся ў трэнерскім і медыцынскім штабах нашай галоўнай каманды.
Адказным за агульнафізічную падрыхтоўку стаў Уладзімір СВІРЫДАЎ, які раней працаваў масажыстам. Вакансію запоўніў Мікіта АКУЛАЎ.
Урачом 8-разовых чэмпіёнаў Беларусі адгэтуль з’яўляецца Алег САЎЧУК.
Сардэчна дзякуем за якасную працу Мікалаю Вячорку, які займаў гэту пасаду ў мінулым годзе, і зычым поспехаў на новым месцы!