ЗАПРАШАЕМ НА МАТЧ ПАМЯЦІ ВАЛЕРЫЯ ДРАЧЭЎСКАГА!
У суботу, 20 студзеня, на базе сталічнага спартыўнага комплекса "Палітэхнік" (вул. Багдана Хмяльніцкага, 9) адбыдзецца таварыскі міні-футбольны паядынак, прысвечаны памяці начальніка каманды — старшага трэнера "Дынама"-БНТУ Валерыя ДРАЧЭЎСКАГА, які трагічна пайшоў з жыцця восенню 2023 года.
У гэты вечар на пляцоўцы з’явяцца шматлікія выхаванцы Валерыя Віктаравіча, а спецыяльнымі гасцямі мерапрыемства стануць, у прыватнасці, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай краіны па міні-футболе Аляксандр Чэрнік, знакаміты ў мінулым футзаліст Уладзімір Левус, прадстаўнікі ФК "Дынама-Мінск" і БНТУ.
Запрашаем заўзятараў прыйсці на трыбуны, убачыць цікавую гульню і аддаць даніну памяці заслужанаму спецыялісту!
У жывым эфіры матч пакажа Youtube-канал Futsal Belarus.