ЗАЛАТЫЯ МАЙКІ ДЫНАМАЎЦАЎ — У ДАПАМОГУ РЫЦЕ ЮШКЕВІЧ
У заўзятараў мінскага "Дынама" ёсць мажлівасць стаць уладальнікамі пяці залатых футболак, у якіх наша каманда правяла наступны пасля заваявання чэмпіёнскага тытула-2023 паядынак — дамашні з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам. І, дарэчы, тады святкавала перамогу 1:0.
Эксклюзіўныя імянныя майкі абаронцы Сяргея ПАЛІЦЕВІЧА, хаўбекаў Данііла ЗОРЫНА і Антона ПУЦІЛЫ, нападнікаў Душана БАКІЧА і Ўладзіслава МАРОЗАВА з’яўляюцца лотамі дабрачыннага аўкцыёна — усе выручаныя сродкі паступяць на рахунак для Рыты Юшкевіч, якая працягвае змагацца са страшным дыягназам "Спінальная мышачная атрафія II тыпу".
Давайце падамо трохгадовай малышцы руку дапамогі!