ЮРЫЙ МАЛЕЕЎ — ПЯТЫ СЕЗОН НА ЧАЛЕ "ДЫНАМА"-БДУФК
Працоўныя адносіны з нашым клубам падоўжыў трэнерскі штаб жаночага "Дынама"-БДУФК.
Такім чынам, ужо пяты сезон у стырна каманды пачне Юрый МАЛЕЕЎ, які раней прывёў сваіх падначаленых да заваявання 11 нацыянальных трафееў (па чатыры чэмпіёнствы і Кубкі краіны, тры Суперкубкі Беларусі).
У ролі асістэнтаў Юрыя Іванавіча працягнуць працаваць Руслан КАМЕЙША, Аляксандр СКАКАЛІН, Сяргей ЦЫКАЛА, Аляксандр ШЫМКЕВІЧ.
Адзначым, што ў гэтыя дні футбалісткі "Дынама"-БДУФК праходзяць медыцынскі агляд, а праграму перадсезоннай падрыхтоўкі адкрыюць у чацвер, 11 студзеня.