ВЫХАВАНЦЫ ДЗЕТДОМА "СЕМ Я" — НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА"
На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" адбылося дабрачыннае мерапрыемства, якое галоўная футбольная арэна краіны, наш клуб і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі сумесна арганізавалі для выхаванцаў сталічнага дзіцячага дома №7 "Сем Я".
У такіх сустрэч даўняя гісторыя — цягам ужо некалькіх гадоў хлопчыкі і дзяўчаты з гэтай установы прыязджаюць у госці, каб добра бавіць час і атрымаць падарункі. Вось і зараз ўволю пакаталіся на каньках на штучнай лёдавай пляцоўцы, патусаваліся з Дзедам Марозам, Снягуркай, Дынамошай і Дамавёнкам Бафікам, папілі гарачага чаю з прысмакамі — і павезлі з сабой выдатны настрой.