ВОЛЬГА КАПЫША — У АБОЙМЕ "ДЫНАМА"-БДУФК
Яшчэ адным навічком "Дынама"-БДУФК стала паўабаронца Вольга КАПЫША.
Нарадзілася 25 сакавіка 2003 года ў вёсцы Дубіна Юрздыцкая Валожынскага р-на Мінскай вобласці. Выхаванка маладзечненскай ДЮСШ-4 (першы трэнер Уладзімір Міхайлавіч Макоўскі).
Дагэтуль Капыша правяла ўсю прафесійную кар’еру ў сталічнай "Зорцы"-БДУ, куда перабралася ўвосень 2020-га. Згуляла за "студэнтак" 86 афіцыйных паядынкаў, забіла 36 мячоў. Двойчы бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2021, 2022).
Мае ў прафайле чатыры матчы за нацыянальную зборную краіны, у складзе якой дэбютавала 14 ліпеня 2023-га ў дамашнім спарынгу з суперніцамі з Узбекістана.
Вольга, ласкава вітаем у дынамаўскай сям’і! Максімальнай эфектыўнасці, натхнення на футбольных палях і толькі перамог!