"ВАЖНА НАПРАЦАВАЦЬ ПАТЭНЦЫЯЛ У АТАЦЫ ДА ПАЧАТКУ СЕЗОНА"
На мінулым тыдні мінскія дынамаўцы прынялі ўдзел у MOGILEV CUP’2024. І сталі пераможцамі рэспубліканскага перадсезоннага турніра са стаадсоткавым паказчыкам: узялі верх над "Гомелем" (3:1), мясцовым "Дняпром" (1:0) і гарадзенскім "Нёманам" (1:0).
Прэс-служба "бела-сініх"падводзіць вынікі відэасюжэтам, які размешчаны на клубным Youtube-канале і ўключае ў тым ліку каментары галоўнага трэнера Вадзіма СКРЫПЧАНКІ і нападніка Ўладзіміра ХВАШЧЫНСКАГА (па голе у кожным з трох спарынгаў).
Прыемнага прагляду!