Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЛАДЗІСЛАЎ МАРОЗАЎ ПЕРАХОДЗІЦЬ У ПАРТУГАЛЬСКУЮ "АРОЎКУ"

29.01.2024

Мінскі дынамавец Уладзіслаў МАРОЗАЎ афіцыйна стаў футбалістам "Ароўкі", якая зараз займае 9-е месца ў партугальскім элітным дывізіёне-2023/24.

Адзначым, што наш клуб з паразуменнем паставіўся да жадання Марозава, які меў кантракт яшчэ на два гады, паспрабаваць свае сілы за мяжом.

Этап кар’еры таленавітага выканаўцы ў шэрагах "бела-сініх"абмежаваўся адным сезонам — зато наколькі насычаным і паспяховым! Магутны форвард добра праявіў сябе напачатку мінулага года ў спарынгах і, на шчасце, здолеў перанесці зайздросную выніковасць у афіцыйныя паядынкі. І аказаўся вельмі яскравым персанажам айчыннай найвышэйшай лігі: найлепшы снайпер (16 трапных стрэлаў), найлепшы па сістэме "гол плюс пас" (16+4), найлепшы нападнік і гулец турніру.

Марозаў зрабіў вялікі ўнёсак у заваяванне чэмпіёнскага тытула, адкрыў лік сваім забітым мячам на еўракубкавай арэны (у выязной сустрэчы з баснійскім "Жалезнічарам") і замацаваўся ў асноўнай абойме нацыянальнай зборнай Беларусі (9/2).

Усяго 23-гадовы футбаліст правёў за "Дынама" 32 матчы (19+7).

Гэта трансферная навіна не можа не выклікаць лёгкага суму: як інакш, калі склад пакідае вельмі кваліфікаваны гулец? З іншага боку, варта парадавацца за футбаліста, які дзякуючы працавітасці і мэтанакіраванасці заслужыў магчымасць адправіцца ў лігу, якая стабільна ўваходзіць у топ-7 у Старым Свеце.

Улад, зычым усяго найлепшага ў новым клубе! Няхай цярпенне, прафесіяналізм, імкненне развівацца будуць максімальна ўзнагароджаны!