У СПАРЫНГУ ЗГУЛЯЮЦЬ ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА" І "ТАРПЕДА"-БЕЛАЗА
Рэзервовая каманда "бела-сініх", якая працягвае планамерную падрыхтоўку да сезона-2024, вызначылася з наступным спарынг-партнёрам.
У суботу, 27 студзеня, падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча сустрэнуцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) з дублёрамі жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗа. Пачатак а 15-й гадзіне. Уваход вольны.
Нагадаем, што ў стартавым у гэтым годзе кантрольным супрацьстаянні нашы хлопцы разыйшліся ўнічыю з моладзевым складам барысаўскага БАТЭ (1:1).