ТРЭНІРОЎКА НА ЛЁДЗЕ
Сёння "бела-сінія" разнастаілі руціну стартавага адрэзку перадсезонкі візітам на "Мінск-Арэну", дзе пагулялі ў хакей.
Нагадаем, што такую практыку ўкараніў год таму галоўны трэнер нашай каманды Вадзім Скрыпчанка — як бачым, досвед быў прызнаны паспяховым.
Наперадзе ў дынамаўцаў запланавана яшчэ два заняткі на лёдзе — 17 і 31 студзеня.