ТЭЛЕБАЧАННЕ — НА ТРЭНІРОЎЦЫ "БЕЛА-СІНІХ"
На аўторкавы ранішні занятак нашай галоўнай каманды, які адбыўся на стадыёне "Дынама-Юні", прыехалі здымачныя брыгады тэлеканалаў "Беларусь 1" і АНТ.
Мэта візіту — расказаць сваёй аўдыторыі пра стартавы этап перадсезонкі "бела-сініх".
Журналісты знялі шмат відэакантэнту, а таксама паразмаўлялі з Вадзімам Скрыпчанкам і футбалістамі 8-разовых чэмпіёнаў краіны.
Глядзіце сюжэты ў панядзелак, 22 студзеня:
- на "Беларусь 1" — у межах праекта "Арэна" (23.50)
- на АНТ — у "Спортклубе" (0.35)