СКЛАД МІНСКАГА "ДЫНАМА" НА MOGILEV CUP
Галоўная каманда "бела-сініх" адправілася ва ўсходні абласны цэнтр, дзе прыме ўдзел у рэспубліканскім турніры MOGILEV CUP.
Трэнерскі штаб на чале з Вадзімам Скрыпчанкам уключыў у выязны спіс 28 футбалістаў:
брамнікі — Арцём КАРАТАЙ, Фёдар ЛАПАВУХАЎ, Арцём МАКАЎЧЫК, Іван ШЫМАКОВІЧ;
абаронцы — Павел АПЯЦЁНАК, Раман БЕГУНОЎ, Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, Мацвей ДУБАТОЎКА, Аляксандр МІХАЛЕНКА, Вадзім ПІГАС, Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, Васіль ЧАРНЯЎСКІ, Максім ШВЯЦОЎ;
паўабаронцы — Максім БУДЗЬКО, Арцём БЫКАЎ, Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Глеб ЖЭРДЗЕЎ, Уладзіслаў КРОЛІК, Дзмітрый НІЖНІК, Андрэй РЫЛАЧ, Аляксандр СЯЛЯВА, Максім ШАЎЧЭНКА;
нападнікі — Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ, Ілля ЧАРНЯК.
Яшчэ трыа хлопцаў знаходзяцца ў складзе мінскага "Дынама" на праглядзе.
Адзначым, што па-за заяўкай засталіся хворыя Ўладзіслаў Марозаў, Аляксандр Свірэпа, Павел Сядзько, траўмаваныя Ілля Дубінец, Уладзіслаў Калінін, Дзяніс Шпакоўскі, а таксама Захар Холадаў і Аляксандр Сачыўка, якія працуюць па індывідуальнай праграме.