РЫХТУЕМСЯ ДА ПАЯДЫНКУ З "ДНЯПРОМ"
У чацвер, 25 студзеня, адбудуцца гульні 2-га тура рэспубліканскага перадсезоннага турніру MOGILEV CUP’2024.
Мінскія дынамаўцы, якія стартавалі перамогай над "Гомелем" (3:1), сустрэнуцца з "Дняпром". Пачатак паядынку ў футбольным манежы па вул. Якубоўскага, 15Б — у 20.00.
Адзначым, што гаспадары спаборніцтваў учора саступілі гарадзенскаму "Нёману" (1:2).
Жывы эфір даступны па спасылцы.
Кошт квітка — 10 рублёў (дзейнічае на абодва матчы дня).