РЭЗЕРВІСТЫ "БЕЛА-СІНІХ" АДКРЫВАЮЦЬ СПАРЫНГ-ПРАГРАМУ
У суботу, 20 студзеня, нашы дублёры на чале з Дзмітрыем Лянцэвічам правядуць першы кантрольны паядынак у межах падрыхтоўкі да сезона-2024. Спарынг-партнёрам стане рэзервовая каманда барысаўскага БАТЭ.
Супернікі згуляюць на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Пачатак а 15-й гадзіне. Уваход вольны.
Адзначым, што гэты матч акажацца дэбютным на новым для сябе узроўні для вялікай групы футбалістаў "бела-сініх" 2006-07 гадоў нараджэння, якія раней выступалі толькі на "турніры ліцэнзавання".