ПЕРШЫ СУПЕРНІК У 2024 ГОДЗЕ — "ГОМЕЛЬ"
У аўторак, 23 студзеня, мінскія дынамаўцы стартуюць на MOGILEV CUP’2024 — супрацьстаяннем з "Гомелем".
Супернікі пазмагаюцца ва ўсходнім абласным цэнтры, у футбольным манежы па вул. Якубоўскага, 15Б. Пачатак у 17.30.
У жывым эфіры матч пакажа Youtube-канал магілёўскага "Дняпра".
Кошт квітка — 10 рублёў (прадаюцца толькі на гульнявы дзень, то бок на абодва паядынкі адразу).